Пагоня - Гімн Беларусі (Словы)
᭝≾﴾ • ГІСТОРЫЯ • ﴿≿᭝ За часамі Першае сусьветнае вайны ў кастрычніку 1916 году па заканчэньні Яраслаўскага Дзямідаўскага ліцэю Максім Багдановіч прыехаў у прыфрантавы Менск, дзе уладкаваўся на працу сакратара ў Менскі адзьдзел «Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны». У час свайго апошняга прыезду ў Менск (кастрычнік 1916 — люты 1917) Максім Багдановіч жыў на кватэры ў Зьмітрака Бядулі пад адрасам Малагеоргіеўская вуліца, дом 12 (цяпер завулак Рабкораўскі). Менавіта тут ён напісаў верш «Пагоня», а таксама «Страцім-лебедзь», надрукаваныя ў ґазэце «Вольная Беларусь» № 32 ад 30 лістапада 1917 году. ᭝≾﴾ • СЛОВЫ • ﴿≿᭝ Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, Успомню Вострую Браму сьвятую І ваякаў на грозных канях. У белай пене праносяцца коні, Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць, Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць! У бязьмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі — гады. Вы за кім у пагоню сьпяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Мо яны, Беларусь, панясьліся За тваімі дзяцьмі наўздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон? Біце ў сэрцы іх — біце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць. Маці родная, Маці-Краіна! Не ўсьцішыцца гэтакі боль. Ты прабач, ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь!
Название:
Пагоня - Гімн Беларусі (Словы)
Категория:
Разное