Тодар Кляшторны. Восень

12+
12+

2 дня назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

2 дня назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

2 дня назад

Паспеў яшчэ запісаць верш аднаго з улюбёных паэтаў цёплым вераснёвым вечарам. Слаўны вечар... Пагода ліпнёвая, А у садзе красуецца верасень... Колькі яблыкаў восень ружовая, Залацістая восень развесіла. Блудзяць хмаркі – вандроўнікі дальнія, Месяц косіць абмежкі ліловыя, Загарэлі затоны крыштальныя, Засмуцілася сінь вераснёвая. Плачуць гусі – асеннія здраднікі, Плачуць гусі, як сэрца дзяўчыны... Заглядзеліся ў даль канаплянікі Над бялявым вянком павучыння. Эх вы, сцежкі, – дарожанькі вузкія, Эх ты, просінь, тыняная просінь... Хоць прыгожа вясна беларуская, – Прыгажэй беларуская восень. Як прыгожы сады вераснёвыя... Закахаўся я ў казачны верасень... Колькі яблыкаў восень ружовая, Беларуская восень развесіла. Тодар Кляшторны 1928

Название:

Тодар Кляшторны. Восень

Категория:

Разное