Тры Статуты і трыбунал ВКЛ
Афармленне прававой незалежнасці пачалося ў1447 годзе прывілеем Казіміра Ягелончыка - і Судзебнікам Казіміра ў 1468 годзе, калі вялікі князь юрыдычна замацаваў шляхецкае саслоўе і абараніў адасобленасць ВКЛ ад Польшчы. Наступным крокам стала прыняцце першага статуту ВКЛ у 1529 годзе пад кіраўніцтвам Альбрэхта Гаштольда ды Францыска Скарыны-гэты быў рашучы крок у стварэнні адзінага грунтоўнага кодэксу для ўсіх жыхароў княства і іх роўнай адказнасці перад законам незалежна ад саслоўя. Другі Статут 1566 году адняў у паноў і князя мажлівасць прымаць ці змяняць законы-гэта права было нададзена вальнаму сойму. Трэці Статут 1588 году, складзены пад кіраўніцтвам астафія Валовіча і Льва Сапегі, канчаткова падзяліў уладу на тры галіны: заканадаўчая -Сойм, выканаўчая -сам вялікі князь і яго адміністрацыя, судовая -, Трыбунал ВКЛ. Трэці Статут з’яўляўся выдатным узорам збору усіх прававых норм для ўсёй Еўропы таго часу. Пры гэтым ён поўнасцю ігнараваў Люблінскую вунію і кіраваў ВКЛ як асобнай незалежнай дзяржавай з афіцыйнай старабеларускай мовай.
Название:
Тры Статуты і трыбунал ВКЛ
Категория:
Разное