НОЧ (не) РАССТРАЛЯНЫХ (не толькі) ПАЭТАЎ | Лекцыя Валерыі Чарнаморцавай
Падтрымаць лектарку можна віртуальнай буськай, зрабіўшы данат: https://buymeacoffee.com/hodna Адкрытая анлайн-лекцыя "Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў" ад даследчыцы, стваральніцы Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій ды экскурсаводкі Валерыі Чарнаморцавай, якая сама таксама 4 гады таму была арыштаваная КДБ у Мінску за экскурсіі ў Курапаты. Шматлікія беларусы начутыя пра Ноч (не) расстраляных паэтаў, у шматлікіх гарадах і краінах беларускія дыяспары арганізоўваюць адпаведныя імпрэзы. А між тым, да 2017-га года пра гэтую Чорную ноч беларускай культуры ведалі адзінкі. Калі на Курапатах у Мінску не штогод, а 29 дня кожнага месяца збіраліся, каб чытаць імёны расстраляных у Мінску ў 1937-м годзе, прыходзіла хіба пару дзясяткаў чалавек. Пакуль у 2017-м да 80-годзьдзя таго страшнага года не паўстала ініцыятыва (Не)расстраляныя памяці менавіта паэтаў! Хаця ў тую страшную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя не толькі паэты, але шматлікія беларускія навукоўцы, выкладчыкі, дзяржаўныя і культурныя дзеячы. Сярод 132 вядомых зараз імёнаў літаратараў было толькі 22. Пра гісторыю гэтае Начы, пра тое, як яна стала вядомай, і пра тое, як атрымалася насуперак сучаснай таталітарнай дзяржаве стварыць сярод шырокай беларускай грамадскасці традыцыю ўшанавання памяці сваіх рэпрэсаваных папярэднікаў і пойдзе гутарка на гэтай лекцыі. Дарэчы, менавіта Валерыя была ініцыятаркай правядзення 29 кастрычніка 2017-га году першых 2-х начных імпрэзаў памяці. А ў 2022-м якраз напярэдадні, 28-га кастрычніка яе прывезлі з сумна вядомага Агрэсціна ў СІЗА на Валадарскага, дзе за 75 год да таго ў тым ліку напярэдадні расстрэлаў трымалі шмат каго з шанаваных сёння намі людзей. І першая версія гэтай лекцыі была прачытаная для сукамерніцаў. Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут: https://www.youtube.com/channel/UC1M8OGVo7QOIx8fkGGVS-8A/join Падрабязней пра кампанію «Годна»: https://hodna.by Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі: https://www.threads.com/@hodnaby https://youtube.com/hodnaby
Название:
НОЧ (не) РАССТРАЛЯНЫХ (не толькі) ПАЭТАЎ | Лекцыя Валерыі Чарнаморцавай
Категория:
Разное