Піраты, Вячка і я на самакаце
Мяне часта пытаюць (насамрэч, не, канешне) - ці вытыкаюся я на вуліцу наогул. Часам - так. Бяру самакат - і ўжух! Гэтым разам мяне панесла на Tautų Mugė. Прызнаюся, хаця і думаў нечым пачаставацца, але я і так важу больш за тое, колькі самакат зроблены везці. Таму прыехаў, паглядзеў на Барану, на Ойру і яшчэ сустрэўся з Наталлей Карнеевай, якая мяне і зняла на відэа, а то гештальт бы не зачыніўся. Што атрымалася, то і план - сказала яна мне. Гэта проста дэвіз герб. А яшчэ па дарозе я бачыў піратаў... Высновы рабіце самі. Добрага вам настрою і хай бамбіць вашых нядобразычліўцаў. Vilnius rules!
Название:
Піраты, Вячка і я на самакаце
Категория:
Разное