Ніна Казлова – Арыя Вольгі 'Павінна я чакаць апошняга спаткання' (Лукас, Кастусь Каліноўскі)
Арыя Вольгі з оперы Дзмітрыя Лукаса "Кастусь Каліноўскі" (1947), лібрэта Міхася Клімковіча / Aria from the opera "Kastuś Kalinoŭski" by Dzmitry Lukas (1947), libretto by Michaś Klimkovič Сімфанічны аркестр Беларускага Радыё Дырыжор – Барыс Райскі Казлова Ніна Іванаўна (3.5.1947, Магілёў), беларуская оперная і камерная спявачка (сапрана). Nina Kazlova (1947), Belarusian opera singer, one of the most significant Belarusian sopranos of the 1970s – 1990s. She received her vocal education at thhe Belarusian conservatory (1972, from Marharyta Ludwig). In 1977-97 she was a soloist, in 1997-2020 she was the head of the opera troupe of the Belarusian Opera. Павінна я чакаць апошняга спаткання. Няхай ён знае, што дачка Прыйшла на развітанне. Няхай пабачыць ён яе Ў жыцці хоць раз адзіны, Адчуе блізкіх ля сябе Ў смяротныя хвіліны. Дарагі мой Кастусь, падказала душа, Што мы тут ад цябе недалёка, Што прыйшлі раздзяліць тваіх думак цяжар Мы з табой, паланёны наш сокал! Мы прыйшлі расказаць, як мы любім цябе, Што з табою памерці гатовы, Што жыццё нам дае толькі твой запавет Не схіляць перад горам галовы. Разрываецца сэрца, Кастусь, у жальбе. Плача з намі уся Беларусь па табе, Стогнуць пушчы і рэкі Радзімы Па табе, наш адзіны, любімы! Дарагі мой Кастусь! Мой любімы, Мой родны Кастусь! #беларускаяопера #belarus #belarusianmusic #беларусь #беларускаямузыка #soprano #belarusianopera #дзмітрыйлукас #каліноўскі
Название:
Ніна Казлова – Арыя Вольгі 'Павінна я чакаць апошняга спаткання' (Лукас, Кастусь Каліноўскі)
Категория:
Разное