Она выросла в ГУЛАГе. Уникальная запись Майи Кляшторной — дочери расстрелянного поэта
Яе бацьку, беларускага паэта Тодара Кляшторнага, расстралялі ў 1937 годзе. Маці арыштавалі, калі Маі было чатыры месяцы, і адправілі ў сталінскі лягер разам зь немаўлём. Як выглядала дзяцінства за калючым дротам і што дапамагло ёй выжыць? Гутарку запісала журналістка Радыё Свабода Ганна Соўсь у сьнежні 2016 году. У падкасьце Мая Кляшторная згадвае Акмалінскі лягер А.Л.Ж.И.Р., дзіцячы спэцпрыёмнік НКВД і ссылку ў Сібіры. Расказвае пра цукерку, якую маці спрабавала ёй перадаць, сустрэчу пасьля доўгай разлукі, пошукі сьлядоў бацькі ў Курапатах і вяртаньне да беларускай мовы. 00:00 – Трагедыя сям’і беларускага паэта Тодара Кляшторнага 01:30 – Арышт маці і этап з 4-месячным немаўлём 02:40 – Як НКВД разлучыла і раскідала сясьцёр 04:47 – 10 гадоў без права перапіскі: расстрэл бацькі 06:02 – Лягер А.Л.Ж.И.Р.: жанчыны і дзеці «ворагаў народа» 07:05 – «Маечка, на цукерачку!»: наймацнейшы ўспамін дзяцінства 09:42 – Спэцпасёлак Асакараўка: баракі паводле нацый 12:12 – Сакрэт цёткі Веры: «Твой тата — паэт, а ты зь Беларусі» 14:35 – Жорсткія ўмовы і голад у дзіцячым доме НКВД 18:13 – Ліст з Радзімы: як удалося адшукаць сям’ю 21:54 – Сшыткі з працамі Сталіна і падэшвы з картону: урокі выжываньня 24:33 – Канец вайны і першы смак хлеба 27:17 – Сустрэча з маці праз гады: «Яна плакала, а мы не» 30:17 – Амэрыканскія пасылкі і адзіная белая сукеначка 32:43 – Цяжкая хвароба пазваночніка і цудоўнае ацаленьне ў Сібіры 37:37 – Вяртаньне мовы: парада Зянона Пазняка 38:03 – Артыкул у «ЛіМе» і шок: праўда пра расстрэл бацькі 41:25 – Першы мітынг у Курапатах: Быкаў, Вярцінскі і Пазняк 46:48 – Шоў на сэрцы: жыцьцё пасля сталінскага пекла Наш сайт: https://www.svaboda.org/ Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню https://smarturl.click/p1yA Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі https://smarturl.click/0DO8
Название:
Она выросла в ГУЛАГе. Уникальная запись Майи Кляшторной — дочери расстрелянного поэта
Категория:
Разное